Урад Украіны адклікаў з Вярхоўнай рады прапанову на прызначэнне экс-кіраўніка Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі віцэ-прэм'ерам па рэформах, піша censor.net.ua.

«Гучная гісторыя з прызначэннем Саакашвілі завяршылася ціхім «злівам» — прызначэнне заблакаванае, і незразумела, ці адбудзецца наогул. У фракцыі «Слуга народа» пасля доўгіх перамоў удалося сабраць каля 140-170 галасоў за прызначэнне Саакашвілі з 248 дэпутатаў», — напісаў украінскі журналіст, галоўрэд выдання Юры Бутусаў у Facebook.

Паводле яго слоў, паколькі няма належнай падтрымкі ў прэзідэнцкай фракцыі, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі вырашыў не выступаць публічна ў падтрымку Саакашвілі.

Цяпер, паводле Бутусава, разглядаецца варыянт вылучэння Саакашвілі ў Адэсе як кандыдата «Слугі народа».

Зяленскі прапанаваў Саакашвілі стаць віцэ-прэм'ерам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0