У бальніцы ў Мінску памёр Анатоль Тарэеў, начальнік аддзела аптычных сістэм прадпрыемства «Пеленг», якое ўваходзіць у склад Дзяржаўнага вайскова-прамысловага комплекса Беларусі.

Інфармацыю пра яго смерць пацвердзілі «Нашай Ніве» сваякі Тарэева.

Анатолю Тарэеву было 67 гадоў. Фота з «Аднакласнікаў»

Анатолю Тарэеву было 67 гадоў. Фота з «Аднакласнікаў»

Першапачаткова Тарэева забралі з пнеўманіяй, ён правёў у мінскай раённай цэнтральнай бальніцы ў Бараўлянах каля трох тыдняў. Амаль адразу стан мужчыны пагоршыўся: 5 красавіка ён паступіў у бальніцу, а ўжо праз тры дні Тарэева падключылі да апарата ШВЛ. Але выратаваць так і не змаглі, 27 красавіка навуковец памёр.

Афіцыйнага заключэння аб смерці пакуль няма. Але сваякі кажуць, што Тарэеву рабілі тэст на каранавірус і ён быў станоўчым. Па словах сваякоў, ніякіх сур’ёзных хранічных захворванняў Тарэеў не меў.

«Так, у бацькі быў каранавірус, — паведаміла «Нашай Ніве» Таццяна, дачка Тарэева. — Таму развітання не будзе, будзем хаваць у закрытай труне. Пахаванне адбудзецца ў чацвер, 30 красавіка».

У базе патэнтаў Беларусі на імя Анатоля Тарэева зарэгістравана больш за 100 адзінак. Ён займаўся лазернымі прыцэламі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?