Аляксандр Булаеў, які працаваў на Гарадоцкім прадпрыемстве кацельняў і цеплавых сетак, адзначыў свой 58-ы дзень народзінаў у віцебскай бальніцы. Раніцай 28 красавіка мужчына памёр, паведамляе Haradok.info.
Булаеву дыягнаставалі пнеўманію, спачатку паклалі ў бальніцу ў Гарадку. Але стан пагаршаўся, і мужчыну перавезлі ў Віцебск. Там яго падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Жонка Булаева працуе медсястрой. У яе першы тэст на каранавірус быў пазітыўны, выніку другога пакуль няма.
Аляксандру таксама зрабілі тэст, цяпер чакаюць яго выніку.





