Украінскае ведамства па надзвычайных сітуацыях паведаміла ў аўторак пра лакалізацыю ляснога пажару ў зоне адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС у Кіеўскай вобласці.
У Чарнобыльскай зоне працягваецца тушэнне асобных ачагоў тлення тарфянікаў у Дзіцяткаўскім, Парышыўскім і Лубянскім лясніцтвах.
Пажар у зоне адчужэння ў Чарнобыльскай АЭС пачаўся 4 красавіка. У ратавальным ведамстве 15 красавіка паведамлялі, што гарэнне ўдалося цалкам ліквідаваць, аднак на наступны дзень з-за шквалістага ветру ў некаторых месцах зноў з'явіўся адкрыты агонь. У прыватнасці, пажар быў зафіксаваны ў 17 км ад мяжы з Беларуссю.
Асноўнымі прычынамі пажараў называюць падпалы.





