Калінкавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце забойства 46-гадовага жыхара адной з вёсак Калінкавіцкага раёна, які з 20 красавіка лічыўся як зніклы без вестак, паведамляе «Звязда».

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку была атрымана інфармацыя, што смерць мужчыны носіць крымінальны характар. Па падазрэнні ў забойстве быў затрыманы 19-гадовы жыхар Хойніцкага раёна, які прызнаўся ў злачынстве і распавёў пра месцазнаходжанне цела загінулага.

Следча-аператыўнай групай 24 красавіка пры праверцы інфармацыі, якая паступіла, праведзены агляд названага падазраваным участка мясцовасці ў лясным масіве паблізу вёскі Гулевічы Калінкавіцкага раёна і выяўлена схаванае пад галінкамі дрэў цела пацярпелага.

Па версіі следства, 6 красавіка пацярпелы ішоў уздоўж аўтадарогі Калінкавічы — Хойнікі. На шляху мужчына сустрэў на дарозе незнаёмага хлопца, з якім вырашыў выпіць. Пасля распіцця спіртных напояў паміж фігурантамі адбыўся канфлікт, падчас якога малады чалавек збіў мужчыну. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пацярпелы памёр на месцы здарэння. Хлопец схаваў цела загінулага пад галінкамі і схаваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0