Эканоміка ЗША ў першым квартале 2020 года скарацілася на 4,8%, паведамляе Bloomberg.
Фота Надзеі Бужан
Гэта першае квартальнае зніжэнне ВУП ЗША са студзеня-сакавіка 2014 года і максімальнае з апошняга квартала 2008-га.
Спад у першым квартале выкліканы самым рэзкім падзеннем спажывецкіх расходаў з 1980 года і самым хуткім зніжэннем інвестыцый у бізнэс амаль за 11 гадоў.
Справаздача Міністэрства гандлю стала горшай, чым чакалася.