У Брагінскім раёне мужчыну аштрафавалі праз парушэнне рэжыму самаізаляцыі на 810 рублёў, паведамляе міліцыя.
Напярэдадні мужчына вярнуўся з Масквы. Па правілах, яму трэба было сысці на каранцін. Фельчар папярэдзіла яго пра неабходныя абмежаванні. Але на наступны дзень падчас праверкі яго знайшлі дома п'яным. Як распавёў гаспадар дома, ён з'ездзіў у краму ў суседнюю вёску.
На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол. Брагінскі раённы суд аштрафаваў яго на 810 рублёў.