Улады прызначылі выбары на 9 жніўня, а не на 30 жніўня, як меркавалася раней. Што гэта значыць?
Падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы трэба да 15 мая — застаўся ўсяго тыдзень.
Апазіцыя да гэтага катастрафічна не гатовая, пакуль нават не вырашана, што рабіць з праймерыз. Збіраліся праводзіць кангрэс, але які тут кангрэс, хоць бы паспець скласці ініцыятыўную групу Юрыю Губарэвічу ці Мікалаю Казлову.
Сітуацыя з блогерам Сяргеем Ціханоўскім яшчэ больш драматычная.
Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі і не зможа падаць дакументы ў ЦВК.
У прынцыпе, Лукашэнка таксама не ходзіць на рэгістрацыю да Ярмошынай, але мусіць быць хаця б аформлена натарыяльная даверанасць на кагосьці з паплечнікаў, які і зробіць папяровую працу. Ці рыхтаваўся воўк-адзіночка Ціханоўскі да такога сцэнару?





