Фота Волі Афіцэравай
У прэзідэнцкіх выбарах, якія прызначаныя на 9 жніўня, збіраецца ўзяць удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.
Пра гэта палітык напісаў у фэйсбуку. Па яго словах, ужо цяпер ён мае ініцыятыўную групу звыш 4 тысяч чалавек.
«Гэтыя выбары вельмі важныя для краіны і вызначаць будучыню Беларусі. Яны ўплываюць на яе будучыню, вызначаць тое, якім шляхам мы пойдзем далей. Пасля афіцыйнай рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты планую аб’явіць аб правядзенні Кангрэса патрыятычных сіл, які правядзе ЛДП», — напісаў ён.





