Агульная колькасць людзей, што заразіліся каранавірусам у свеце на раніцу 9 мая дасягнула 4 млн чалавек (4 млн 14 тысяч). Пандэмія ахапіла 187 краін, паведамляе Worldometers.

Прырост за суткі склаў 97 тысяч, памерлі за суткі 5 500. За ўвесь перыяд пандэміі памерлі 274 898 пацыентаў, выздаравелі 1 млн 387 тысяч.

У Еўропе каранавірусам заразіліся 1 млн 581 тысяча чалавек, а памерлі 150 тысяч.

Найбольш пацярпелымі застаюцца ЗША (1,28 мільёна чалавек), Іспанія (222,8 тысячы), Італія (217,1 тысячы) і Вялікабрытанія (212,6 тысячы). Больш за ўсё ахвяр інфекцыі зарэгістравана ў Злучаных Штатах — 77 180 чалавек.

Пры гэтым у еўрапейскіх краінах у лідараў антырэйтынгу ўзровень смяротнасці перавышае 10 адсоткаў.

У Беларусі колькасць выпадкаў, паводле афіцыйных звестак, дасягнула 21 101 чалавека. Памёр 121 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?