Урад зняў забарону на вываз з краіны марлі, бінтоў, ваты і беларускіх масак. Адпаведная пастанова Саўміна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Раней пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2020 года №149 была ўстаноўлена забарона на вываз з краіны некаторых тавараў медыцынскага прызначэння. Новай пастановай урад аслабіў меры.

Са спісу забароненых да вывазу тавараў цяпер выключылі бінты, марлю, вату. А медыцынскія маскі (аднаразовыя або для шматразовага прымянення) цяпер можна вывозіць з краіны, толькі калі яны беларускай вытворчасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?