Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін звярнуўся да суграмадзян з віншаваннем з Днём Перамогі. Кіраўнік дзяржавы выступае ля Магілы Невядомага Салдата ля сцен маскоўскага Крамля на фоне Вечнага агню. Трансляцыю вядзе тэлеканал «Расія 24».

Перад выступам Пуцін усклаў кветкі да мемарыяла і нядоўга пастаяў перад ім.

«Мы абавязкова шырока і ўрачыста адзначым юбілейную дату. Будзе наш галоўны парад на Чырвонай плошчы і народны марш «Бяссмертнага палка». Нашы ветэраны змагаліся за жыццё супраць смерці, і мы заўсёды будзем раўняцца на іх згуртаванасць і стойкасць», — сказаў прэзідэнт Расіі.

«Мы ведаем і цвёрда верым, што мы непераможныя, калі мы разам. Са святам і з Днём Перамогі, ура!» — павіншаваў Пуцін, пасля чаго аркестр пачаў выконваць гімн Расіі.

У гэтым годзе традыцыйны парад 9 Мая на Чырвонай плошчы і ва ўсіх гарадах Расіі перанесены з-за сітуацыі з пандэміяй каранавіруса. Тым не менш, праводзяцца авіяцыйныя парады — ваенныя самалёты праляцяць і над Масквой.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?