Валер Цапкала, фота Сяргея Гудзіліна

Валер Цапкала, фота Сяргея Гудзіліна

Допіс першага дырэктара Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы ў фэйсбуку, у якім ён абвесціў пра тое, што збіраецца балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах, выклікаў актыўную рэакцыю ў інтэрнэце.

4100 лайкаў, 1200 каментароў і 1100 рэпостаў — статыстыка за палову сутак.

Чытайце. Заснавальнік Парка высокіх тэхналогій Валер Цапкала ідзе на выбары

На папулярных форумах аператыўна з’явіліся каментары ў яго падтрымку.

«Если это правда и дойдём до голосования, то это круто! ПВТ — единственное, что работает в Беларуси стабильно» — такое меркаванне з’явілася на «Нашай Ніве» адразу пасля публікацыі. Яно набрала 269 плюсаў і 97 мінусаў. 

Праз некалькі хвілін гэтая самая рэпліка з’явіліся і ў каментарах на Tut.by. Тут яна атрымала яшчэ большую падтрымку — 392 плюсы і 13 мінусаў.

Чытайце таксама: «Вы б і Стыва Джобса арыштавалі»: пяць фактаў пра Валерыя Цапкалу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0