ФК «Арсенал»
Беларуская федэрацыя футбола прыняла рашэнне аб пераносе матчу першай лігі паміж «Гомелем» і дзяржынскім «Арсеналам» з-за падазрэння на COVID-19 у аднаго з футбалістаў гасцявой каманды, піша Tut.by.
Гульня чацвёртага тура павінна была прайсці на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі 10 мая.
«Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» працягвае прымаць усе рэкамендаваныя меры па барацьбе з распаўсюджваннем віруса на матчах нацыянальных спаборніцтваў. На стадыёнах устаноўлены дадатковыя пункты з антысептыкам, на ўваходах гледачам вымяраюць тэмпературу цела, на трыбунах ужываецца рассаджванне гледачоў у шахматным парадку», — гаворыцца ў заяве федэрацыі.





