Да правядзення «антыпараду пратэсту» ў Бабруйску супраць дыктатуры і правальнай эканамічнай і сацыяльнай палітыкі ўладаў заклікаў відэаблогер Сяргей Ціханоўскі. Але 6 мая блогера затрымалі і пасадзілі на 15 сутак.
Прыхільнікі Ціханоўскага хацелі прыпаркавацца ўздоўж дарогі ці ехаць з мінімальнай хуткасцю, уключыць аварыйку і націснуць гукавы сігнал.
Міліцыя з раніцы пастаралася перакрыць дарогі, а ў Мар'інай Горцы быў затрыманы аператар «Белсата» Аляксандр Баразенка, які ехаў у Бабруйск здымаць акцыю.
Але некалькі машын усё ж праехалі па Бабруйску сігналячы.





