Сёння ў 12:10 у міліцыю паступіла паведамленне аб небяспецы, падобнае на ранейшыя, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

На гэты раз былі «замініраваныя» два сталічныя гандлёвыя аб'екты «Галілеа» і «Сталіца», а таксама два чыгуначныя вакзалы ў Мінску і Віцебску.

Сапёрна-піратэхнічныя групы правялі абследаванне вакзалаў і ГЦ — небяспечных прадметаў не выяўлена.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?