Еўракамісія назвала магчымы тэрмін адкрыцця знешніх межаў Еўропы. Ім можа стаць 15 чэрвеня. Адпаведныя рэкамендацыі змяшчаюцца ў паведамленні органа, якое размешчана на яго сайце.

«Захаванне мер на знешніх межах неабходна, каб знізіць рызыкі распаўсюджвання захворвання з-за паездак у ЕС», — гаворыцца ў паведамленні.

Там жа адзначаецца, што адкрываць знешнія межы краін Шэнгенскай зоны для «неістотных» паездак варта пасля таго, як абмежаванні будуць паслабленыя ўнутры ЕС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?