А 17-й гадзіне стала вядома пра затрыманне Міхася Варанцова. Цяпер ён знаходзіцца ў РУУС, імаверна Фрунзенскага раёна, піша spring96.org.
Затрыманыя таксама Ліза Пракопчык, Вераніка Яновіч, Данііл Лаўрэцкі. Іх тэлефоны не дасяжныя. Пад пад'ездам актывіста Стаса Шашка дзяжурыць міліцыя.
Ліза Пракопчык знаходзіцца ў ЦІПе.
8 мая «Моладзевы блок» зладзіў акцыю з труной падчас генеральнай рэпетыцыі парада. Міхась Варанцоў здымаў акцыю на відэакамеру, але не ўдзельнічаў у ёй. Актывісты праз сваю акцыю хацелі звярнуць увагу на небяспеку наведвання масавых імпрэзаў у Дзень Перамогі ў Мінску.





