39-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, уласнік салона друку «Копірфілд», мае намер стаць кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах.

Адпаведны зварот ён распаўсюдзіў у сацыяльных сетках. Цяпер актывіст збірае ініцыятыўную групу.

У размове з карэспандэнтам «Нашай Нівы» Арцюхоў пацвердзіў сваё жаданне.

Мікола Арцюхоў. Фота з vk.com

Мікола Арцюхоў. Фота з vk.com

«Я не папулярная асоба, захочуць людзі — падтрымаюць. Не захочуць — атрымаюць тое, што маюць. Я заклікаю быць салідарным з Сяргеем Ціханоўскім і заклікаю ўступаць у ягоную ініцыятыўную групу. Лічу, чым болей мы будзем мачыць рэжым, тым хутчэй ён падзе», — кажа Арцюхоў.

Мікола Арцюхоў нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску. Каталіцкі актывіст. Арцюхоў стаяў ля вытокаў адраджэння Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, у 2004-2007 гадах быў сустаршынёй арганізацыі.

Сваімі канкурэнтамі Арцюхоў называе Валерыя Цапкалу («стары мех») і Андрэя Дзмітрыева («грозны гэбэшнік»), але лічыць, што мацнейшы за гэтых кандыдатаў.

Пакуль жа Арцюхоў нават не ўпэўнены, што здолее сабраць неабходную ініцыятыўную групу. «Калі будзе дастатковая падтрымка, то пайду падаваць на рэгістрацыю, я зрабіў усё, што мог», — кажа ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?