Фермер з Гомельшчыны Юрый Ганцэвіч падаў дакументы ў Цэнтрвыбаркам на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты, паведамляе ЦВК.

Кіраўніком ініцыятыўнай групы будзе Таццяна Салашчук. У дакументах пазначана, што Ганцэвіч — фермер з суб'ектам агратурызму сядзібай «На вадзе».

Учора дакументы на рэгістрацыю падалі тры прадстаўнікі групы Статкевіча.

Падача дакументаў будзе працягвацца да пятніцы.

Чытайце таксама: «Я буду запасным варыянтам Ціханоўскага». Гомельскі фермер Юрый Ганцэвіч ідзе ў прэзідэнты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0