Днём 14 мая следча-аператыўная група прыбыла на ўскраіну Барысава, дзе знайшлі цела 45-гадовага мясцовага жыхара з нажавымі раненнямі. Па дадзеным факце завялі крымінальную справу, піша прэс-служба Следчага камітэта. 

Па падазрэнні ў забойстве затрымалі 54-гадовага мясцовага жыхара. Стала вядома, што ўвечары 11 мая падазраваны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у сваім гаражы падчас сваркі нанёс знаёмаму смяротныя раненні нажом, а праз двое сутак ноччу вывез цела на другі канец вуліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0