Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Групу Святланы Ціханоўскай — жонкі блогера Ціханоўскага — таксама зарэгістравалі. Нагадаем, што заяўку групы Сяргея Ціханоўскага не прынялі. Не было яго подпіса, бо Сяргей ад 6 мая сядзеў на сутках.

Знайшлі некалькі недакладнасцяў у подпісах, але не крытычна.

Член ЦВК спытаў, ці працуе Святлана. «Так, працую, я выкладчык англійскай і нямецкай мовы, але зараз з вядомых прычын не працую», — адказала яна.

«Вы збіраецеся збіраць подпісы, сапраўды будзеце праводзіць прэзідэнцкую кампанію, або рэгіструеце як спарынг-партнёр?» — строга спыталася Ярмошына. 

«Марыла стаць прэзідэнтам усё жыццё», — парыравала Ціханоўская.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?