Фота Надзеі Бужан
На першай прэс-канферэнцыі ў Мінску Віктар Бабарыка паспрабаваў спрагназаваць, колькі яго ініцыятыўная група (ІГ) мае намер сабраць подпісаў.
«Мы спадзяёмся на 150 тысяч подпісаў, а можа, і болей. Прыкладна па 20 подпісаў з кожнага члена ініцыятыўнай групы (усяго ў групе 8905 чалавек). Магчыма, удасца сабраць 1 мільён чалавек», — сказаў ён.
«Я лічу пасаду прэзідэнта Беларусі менеджарскай. Народ Беларусі чакае менеджара. Калі народ не выбера мяне прэзідэнтам, я проста сыйду», — сказаў ён.





