На прэс-канферэнцыі ў Мінску патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка заявіў, што ніхто з прадстаўнікоў улады пасля заявы 12 мая, што ён будзе ўдзельнічаць у выбарах, да яго не звяртаўся.
«Ведаеце, я ў панядзелак і аўторак шмат чытаў і радаваўся: маўляў, я і там «хадзіў», і туды. Але не, пасля таго як я зрабіў заяву, я здзівіўся, што мой тэлефон практычна не званіў. Так што не, са мной ніякіх кантактаў прадстаўнікоў улады не было, за выключэннем [візітаў] у ЦВК», — сказаў ён.





