«Трэба ўсім ісці ў назіральнікі. Гэта вельмі проста: збіраеце 10 подпісаў на сваім участку, форма для запаўнення простая. Трэба быць на ўчастках, каб зафіксаваць, колькі людзей прыйдзе на датэрміновае галасаванне і колькі — у дзень галасавання», — заклікаў відэаблогер Сяргей Ціханоўскі ў сваім першым відэастрыме пасля вызвалення з сутак.
Ён заклікае не хадзіць на галасаванне, але публічна пратэставаць супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі.
Падчас гэтага відэастрыму ён назбіраў на сваю дзейнасць больш за 3500 даляраў.





