Удзельнікі ініцыятыўнай групы Валерыя Цапкалы звярнулі ўвагу на цікавую акалічнасць: у пашпарце прозвішча экс-дырэктара ПВТ па-беларуску пішацца як Цэпкала. Як такое можа быць?

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Філолаг Лявон Баршчэўскі тлумачыць, што ўсё ж мусіла быць Цапкала. Правіла тут агульнае для ўсіх падобных прозвішчаў:

«Трэба пісаць праз «а», паколькі гук ненаціскны. Калі б замежнае прозвішча там было, дапусцім, Цэнціні, то тады праз «э». Але гэта прозвішча славянскага паходжання».

Праўда, іншы варыянт таксама дазволены. У правілах, па якіх запаўняюцца пашпарты, ёсць агаворка: калі чалавек хоча неяк па-свойму напісаць прозвішча, ён мае на гэта права.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0