Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

Сёння кіраўнік дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў у сваім відэазвароце заявіў, што на будаўнічай пляцоўцы БелАЭС у Астраўцы зафіксавана каля 100 выпадкаў захворвання на COVID-19. Прычым сярод захварэлых не толькі работнікі «Расатама», але і «прадстаўнікі беларускага заказчыка».

«Еўрарадыё» дазванілася на БелАЭС, там часткова пацвердзілі інфармацыю:

«На пляцоўцы будаўніцтва працуе вельмі шмат розных арганізацый, у тым ліку тыя, якія падпарадкоўваюцца Ліхачову. Натуральна, на кожным прадпрыемстве ў краіне ёсць хворыя. Гэта сенсацыя нейкая? Так, ёсць хворыя. Колькі — я цяпер сказаць не магу», — пракаментавалі ў інфармацыйным цэнтры БелАЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0