Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Алег Гайдукевіч прыняў рашэнне зняцца з выбараў. Пра гэта ён заявіў на сваёй прэс-канферэнцыі, піша Tut.by.

Гайдукевіч адзначыў, што прыйшоў у палітыку «сур'ёзна і надоўга». Таму абвяргае ўсе «ролі, якія яму прыпісалі ўжо падчас гэтай кампаніі».

— Я лічу сябе самым сур'ёзным палітыкам з усіх палітычных партый Беларусі. Для мяне прэзідэнцкія выбары — працэс, які павінен аб'яднаць краіну, а не раз'яднаць, — заявіў Алег Гайдукевіч. — Як палітык, дэпутат, лідар найбуйнейшай партыі краіны. У гэтай сітуацыі мае палітычныя амбіцыі саступаюць сітуацыі ў краіне.

Гайдукевіч дадаў, што за яго ўжо сабраны 30 тысяч подпісаў. І ён перадасць іх і сваю праграму ў штаб дзеючага прэзідэнта.

— Я лічу, што нельга дапусціць злому краіны. Я заклікаю ўсіх пайсці на выбары і прагаласаваць за дзеючага прэзідэнта. Гэта не 2010 год, калі ЛДП знялася з выбараў, назваўшы іх цыркам.

Я не магу быць прастытуткай, я буду адстойваць свае перакананні.

Я лічу, што мы павінны адстаяць сваю краіну і пасля выбараў пачаць рэформы. Усе кандыдаты, якія засталіся, акрамя дзеючага прэзідэнта, яны ўсе выступаюць за злом краіны.

Нам не патрэбны Парашэнка, нам не патрэбен былы чыноўнік, нам не патрэбныя тыя, хто бегае па вуліцах і прапануе адабраць і падзяліць.

Мы не падтрымліваем рэвалюцыю, рэвалюцыя — заўсёды кроў. Дзеючы прэзідэнт — адзіны гарант адзінства краіны, — заявіў Алег Гайдукевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0