Спад, які чакае беларускую эканоміку ў 2020 годзе, будзе самым вялікім за апошнія 25 гадоў. Такі прагноз даў Сусьветны банк у онлайн-прэзэнтацыі 26 траўня, паведамляе Радыё Свабода.

Сусьветны банк прагназуе, што валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі зьнізіцца на 4% у параўнаньні зь мінулым годам, гадавая інфляцыя складзе 8,4%, а дзяржаўны доўг вырасьце да 55,2% ВУП з 43,7% ВУП у 2019 годзе.

«Беларусь адчувае на сабе ціск у сувязі зь некалькімі нэгатыўнымі чыньнікамі. Перш за ўсё, гэта шок ад падзеньня цэнаў на нафту, які адбыўся ў пачатку 2020 году, а таксама шок з прычыны зьніжэньня паставак сырой нафты», — адзначыла падчас прэзэнтацыі прагнозу эканамістка СБ Марына Сідарэнка.

Паводле прагнозу, аднаўленьне эканомікі будзе паступовым і вельмі ўмераным. У 2021 годзе рост ВУП складзе 1%, ў 2022 годзе — 1,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?