Партал «Анлайнер», які займае другое месца па наведвальнасці сярод беларускіх сайтаў пасля Tut.by, запусціў уласнае апытанне наконт прэзідэнцкіх выбараў — 2020.

Чытайце таксама: Бабарыка, Ціханоўскі, Лукашэнка — апытанкі ў інтэрнэце паказваюць нечаканыя вынікі

Віктар Бабарыка, фота Надзеі Бужан

Віктар Бабарыка, фота Надзеі Бужан

За палову дня ў ім прынялі ўдзел больш за 33 тысячы чалавек. Галасаваць маглі толькі зарэгістраваныя карыстальнікі сайта.

Выявілася, што сярод чытачаў «Анлайнера» прыхільнікаў Віктара Бабарыкі ў 18 разоў больш, чым тых, хто падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку.

Агулам вынікі галасавання пакуль такія:

Кандыдат Галасы Працэнты
1 Віктар Бабарыка 19053 57,7%
2 Валерый Цапкала 5845 17,7%
3 Святлана Ціханоўская 3860 11,7%
Супраць усіх 2110 6,4%
4 Аляксандр Лукашэнка 1055 3,2%
5 Ганна Канапацкая 466 1,4%
6 Алесь Таболіч 292 0,9%
7 Алег Гайдукевіч 134 0,4%
8 Мікалай Казлоў 110 0,3%
9 Андрэй Дзмітрыеў 105 0,3%
33030
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0