У першай пастанове на пасадзе прэм'ера Раман Галоўчанка запісаны як Галоўчэнка, праз «э». Ці правільна так?
Натуральна, гэта памылка. У беларускай мове галосныя літары о, э звычайна пішуцца толькі пад націскам. Выключэнні — замежныя словы альбо імёны замежнага паходжання.
Але Галоўчанка — не той выпадак. Найхутчэй, у гэтым выпадку прычына банальная — памылка пашпартыста.
Раней філолаг Лявон Баршчэўскі тлумачыў аналагічную сітуацыю з «цЭпкала», якое запісалі ў дакументы замест «цАпкала».





