На выбарчы ўчастак, які арганізаваны ў гомельскай школе №66, не пусцілі пяцярых назіральнікаў, якія заявілі пра сваё жаданне прагаласаваць на выбарах. Відэа інцыдэнту, які адбыўся 7 жніўня, апублікавалі ў ютубе, паведамляюць «Моцныя навіны».

Напярэдадні назіральнікі падалі заяву ў міліцыю аб значным завышэнні яўкі ў пратаколах камісій на двух участках, размешчаных у школе. На наступную раніцу іх не пусцілі на выбарчы ўчастак ні ў якасці назіральнікаў, ні ў якасці выбаршчыкаў.

«У нас ёсць пашпарт, мы адносімся да ўчастка і хочам прагаласаваць», — сказала адна з назіральніц.

Аднак дырэктар школы выгнаў людзей з яе тэрыторыі. Ён сказаў, што назіральнікі стаяць там ад аўторка і задаў пытанне: «Чаму не прагаласавалі раней?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0