На сайце ініцыятывы «Голас» ужо зарэгістраваліся мільён чалавек. Яны дэкларуюць гатоўнасць прыйсці на ўчасткі, прагаласаваць за свайго кандыдата, сфатаграфаваць бюлетэнь і даслаць здымак.

Асаблівасць праекта ў тым, што ён будзе працаваць нават пры заблакаваным сайце. Даслаць сфатаграфаваны бюлетэнь трэба будзе ў вайбер ці тэлеграм.

Каб паўнавартасна зарэгістравацца ў сістэме, карыстальніку прапануюць указаць свой нумар тэлефона, пашпартныя звесткі адпраўляць не трэба.

Праект запусцілі ўвечары 23 ліпеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?