У дзень выбараў прэзідэнта Беларусі, 9 жніўня, ад 8:00 «Белсат» правядзе 18-гадзінны жывы эфір.

Журналісты «Белсата» будуць працаваць у штабах усіх альтэрнатыўных кандыдатаў, адкуль цягам дня арганізуюць жывыя ўключэнні.

«Нашы журналісты будуць сачыць за падзеямі ды выходзіць з намі на сувязь з усіх рэгіёнаў Беларусі і па-за яе межамі: з Украіны, Расіі, Літвы, Польшчы, Нямеччыны, Швецыі, Швейцарыі. Ведаем, што пэўны клопат з рэгістрацыяй для галасавання нашых грамадзянаў быў у Польшчы, таму паглядзім, як амбасады ў іншых краінах падрыхтаваныя да правядзення выбараў», — распавядае кіраўнік рэдакцыі інфармацыі Зміцер Ягораў.

«Белсат» дасць магчымасць выбарнікам выказвацца ў нашых стрымах, апытаннях ці камунікаваць з намі ў сацыяльных сетках. «Тое, што напішуць гледачы ў нашых акаўнтах у сацсетках, вядоўцы будуць зачытваць у эфіры», — дадае Зміцер Ягораў.

Мы таксама падрыхтаваныя да таго, што ў Беларусі могуць блакаваць інтэрнэт. Калі яго адключаць цалкам, «Белсат» можна глядзець праз спадарожнік «Аstra 4A» (ранейшая назва — «Sirius 4»), — нагадвае тэлеканал.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?