Роўна столькі ж, колькі і вынікам падліку галасоў без кантролю назіральнікаў.

Сёння нас чакае «бітва экзіт-полаў». У антылукашэнкаўскіх тэлеграм-каналах распаўсюджваюцца вынікі аднаго, які паказвае разгромную перамогу Ціханоўскай — але няясна, хто яго робіць і дзе. Найхутчэй што, гэта фэйк. 

А дзяржаўныя СМІ на мінулых выбарах яшчэ ў час галасавання агучвалі «экзіт-полы», якія паказвалі разгромную перавагу дзейнага прэзідэнта. Будуць такія і на гэтых выбарах. Аднак ажыццяўляюць іх структуры, цалкам падкантрольныя аднаму з кандыдатаў, і вы нават ведаеце якому. 

Вартая даверу сацыялогія можа з'явіцца, але не ў фармаце экзіт-пола, а трохі пазней.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?