Галасаваць трэба не сэрцам, а розумам. Такое меркаванне выказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сёння ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», перадае БЕЛТА.

«Людзі стаміліся, ёсць палітычнае напружанне, ёсць ціск інтэрнэт-рэсурсаў. Груба, нахабна, агрэсіўна праводзіцца агітацыя. Ніякага іншадумства, толькі адно. Калі пахваліў або нейтральна выказаўся аб дзяржаве, то ты рэтраград, лапух і засланы казачок. Гэтае цкаванне прыстойных людзей робіць многіх няўпэўненымі. Але ў кожным грамадстве колькасць агрэсіўных і нахабных невяліка, проста яны ўсюдыісныя, яны займаюць прастору. Яны як забароненая секта: чапляюцца да людзей у транспарце, на вуліцах падыходзяць, прыстаюць да выбаршчыкаў, вярбуюць сваіх адэптаў. Адразу хачу сказаць грамадзянам, што гэта зусім не змагары за дэмакратыю, як яны думаюць. Гэта людзі, якія наняты штабам крымінальнага банкіра. Людзям трэба гэта ўлічваць і паступаць па сумленні, па мазгах, і думаць што будзе заўтра — не 10 жніўня, а 10 кастрычніка або снежня, глядзець хоць бы на год наперад. Выбар павінен быць усвядомленым. Усе гэтыя лозунгі «Галасуй сэрцам» — глупства, галасаваць трэба мазгамі», — лічыць Лідзія Ярмошына.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна