Сем чалавек са штаба Святланы Ціханоўскай былі затрыманыя ўчора ці сёння. Некаторым з іх далі «суткі», што выстаўляюць астатнім — пакуль невядома, піша Tut.by

Як паведаміла прэс-сакратар кандыдата Ганна Красуліна, на раніцу 9 жніўня, затрыманыя: начальнік штаба, давераная асоба Марыя Мароз, давераныя асобы кандыдата Алег Майсееў, Таццяна Канеўская, Юрый Уласаў, Андрэй Смалянчук атрымаў 15 сутак, давераная асоба ў Гродне Дзмітрый Ціт не выходзіць на сувязь, давераная асоба ў Гродне Павел Мелькоўскі быў асуджаны на 5 сутак, яго машына са 100 тысячамі ўлётак канфіскаваная. Затрыманага ўчора сябра каманды Антона Сташэўскага перавялі ў Следчы камітэт.

- На жаль, пра многіх з іх мы не можам атрымаць далейшую інфармацыю — дзе яны знаходзяцца, што ім прад'яўлена і т. п., — адзначылі ў штабе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0