Фото Ольги Лойко
Прадстаўнік аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай Марыя Калеснікава прагаласавала на выбарах прэзідэнта. Яна спадзяецца, што ўсё пройдзе мірна, піша Tut.by.
«Запалохванні ўжо не працуюць. Спадзяемся, гэта хутка скончыцца», — коратка сказала яна журналістам.
Марыя Калеснікава, праверыўшы свой бюлетэнь — ці няма нейкіх пазнак, і ці ёсць два подпісы на абароце, адправілася ў кабінку і прагаласавала.
Планы ў прадстаўніка аб'яднанага штаба на сёння простыя: паснедаць, потым скласці кампанію Святлане Ціханоўскай, калі тая адправіцца галасаваць, а астатняе — як пойдзе.
— Будзем спадзявацца, што ўсё будзе мірна, — дадала яна.
Нагадаем, першапачаткова Марыя Калеснікава ўзначальвала штаб Віктара Бабарыкі. Пазней яна разам са Святланай Ціханоўскай і Веранікай Цапкала стала тварам аб'яднанага штаба.





