У Беларусі а 20-й гадзіне завяршылася галасаванне на выбарчых участках. Асаблівасцю цяперашніх выбараў былі гіганцкія чэргі каля выбарчых участкаў, а таксама вялікая колькасць людзей з белымі стужкамі. Мы будзем паведамляць вам усю самую свежую і апошнюю інфармацыю з участкаў і вуліц краіны.
_________________________
20:16 Вынікі афіцыйнага «экзіт-полу»:
За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 79,7%
Святлану Ціханоўскую — 6,8%
Ганну Канапацкую — 2,3%
Андрэй Дзмітрыеў — 1,1%
Сяргей Чэрачань — 0,9%
Супраць усіх — 9,2% выбаршчыкаў





