Вядомы расійскі журналіст Юрый Дудзь у сваім тэлеграм-канале звярнуўся да беларускай міліцыі з просьбай не ўжываць сілу да пратэстоўцаў.

«Што я ўбачыў са сваёй хаты за апошнія дні? Як вы б'яце і страляеце ў бяззбройных людзей на вуліцы. Прычым не толькі тых, хто стаіць супраць вас на плошчах і вуліцах, але і тых, хто проста сядзіць на лаўцы»,— напісаў Дудзь.

Ён заўважыў, што, на яго думку, «без моцных дзецюкоў і дзяўчынак у пагонах» дзяржава існаваць не можа.

«Але нешта мне падказвае, што вы трэніравалі гэтую сілу і станавіліся супермэнамі не для таго, каб калечыць сваіх бяззбройных землякоў», — піша журналіст.

Дудзь дадаў, што калі міліцыянты паступаюць падобным чынам па сваёй волі, то яны не маюць рацыі. Калі па загадзе начальства — то «***** [вельмі далёка] трэба слаць такое начальства».

Павага і паклон усім сілавікам, якія сёння ж выдыхнуць, задумаюцца і больш не падымуць на свой народ ні рукі, ні дубінкі, ні ствала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0