Знайшлося відэа, як Мікіта Крыўцоў з нацыянальным сцягам смела стаіць вочы ў вочы з міліцыяй на паслявыбарчым пратэсце ў Маладзечне (хлопец са сцягам). Відэа @MolovTG.

Гэтае відэа дае адказ на пытанне, ці ўдзельнічаў Крыўцоў у дэманстрацыях. Так, удзельнічаў.

Нагадаем, што Крыўцоў знік 12 жніўня. Учора яго знайшлі ў пятлі ў лесапарку ў Партызанскім раёне Мінска.

Што зразумела пра смерць 28-гадовага Мікіты Крыўцова на гэты момант

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?