У Маскве затрымалі сама меней 11 чалавек, паведамляе ОВД-Инфо.
Музыкант Алег Клімаў удакладніў, што накіроўваўся да амбасады Беларусі ў Маскве, дзе праходзіць акцыя салідарнасці з пратэстоўцамі супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Паліцэйскія не патлумачылі Клімаву прычыну затрымання. Ён мяркуе, што падставай стала бела-чырвоная футболка з сімволікай гурта Rodonitza.





