Еўрасаюз павінен працягваць працаваць з Лукашэнкам, бо менавіта ён кантралюе ўладу ў краіне, хоць ЕС і не прызнае яго легітымнасць, заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль, паведамляе РИА Новости.
«Мы не прызнаём яго легітымным прэзідэнтам. Як і не прызнаём Нікаласа Мадуру. З гэтага пункту гледжання Мадура і Лукашэнка знаходзяцца цалкам у аднолькавых сітуацыях. Мы не прызнаём, што яны былі абраныя законна. Аднак, падабаецца нам гэта ці не, яны кантралююць урад, і мы павінны працягваць весці з імі справы, нягледзячы на тое, што не прызнаём іх дэмакратычнай легітымнасці», — сказаў Барэль.





