Аператар A1 распавёў, з-за чаго сёння ўзніклі праблемы з мабільным інтэрнэтам.
«Па патрабаванні дзяржаўных органаў у сувязі з забеспячэннем нацыянальнай бяспекі істотна зніжана прапускная здольнасць 3G-сеткі А1 на тэрыторыі некаторых раёнаў Мінска. Выкананне гэтага патрабавання прыводзіць да пагаршэння якасці сэрвісу перадачы даных», — гаворыцца ў паведамленні.
Дадамо, што праблемы назіраліся ў сетках усіх аператараў.





