Работнікі трох філіялаў «Гроднаэнерга» звярнуліся да гарадскіх уладаў і выказалі салідарнасць з удзельнікамі мірных пратэстаў. Гэта «Гродзенскія электрычныя сеткі», «ЦЭЦ-2», прадпрыемства сродкаў дыспетчарскага і тэхналагічнага ўпраўлення (ПСДТУ). Зварот падпісалі 668 работнікаў, піша Hrodna.life.

Усяго ў філіялах працуе каля 1 800 чалавек. Подпісы збіралі два дні, таму падпісацца змаглі не ўсе ахвотныя. Да таго ж, некаторыя з працаўнікоў у адпачынку.

Ліст 21 жніўня адрасавалі старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктару Краўцову (з 22 жніўня старшынёй стаў Уладзімір Каранік, былы міністр аховы здароўя Беларусі), старшыні Гродзенскага гарвыканкама Мечыславу Гою і генеральнаму дырэктару РУП «Гроднаэнерга» Уладзіміру Шатэрніку. Адказу на зварот работнікі па стане на 24 жніўня яшчэ не атрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0