У ноч на 26 жніўня невядомы чалавек намаляваў бел-чырвона-белы сцяг на аўтамабілі тэлевядучага Яўгена Перліна, а таксама прабіў кола.

Інцыдэнт адбыўся ў прыгарадзе Мінска, у раёне Новая Баравая, дзе і жыве Перлін.

Паведамленне пра гэту правакацыю з’явілася ў чаце жыхароў квартала. Некаторыя нават прапануюць скінуцца ўсім на рамонт аўтамабіля.

Існуе відэазапіс з чалавекам, які ў цемры наносіць фарбу на машыну.

Перлін адмовіўся каментаваць сітуацыю карэспандэнту «Нашай Нівы». Тэлевядучы, які нядаўна звольніўся з БТ, чакае прапаноў аб працы, таму стараецца не выказвацца на палітычныя ці канфліктныя тэмы.

Чытайце таксама:

Новая «контррэвалюцыйная» тэхналогія выпрабоўвае цярпенне жыхароў мікрараёнаў

Тэлевядучы Яўген Перлін расказаў, чаму прыйшоў да бастуючых каля БТ

Вядучы БТ Яўген Перлін: Нельга краіну аддаць прадажным карупцыянерам!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?