У Каардынацыйную раду ўваходзіць ужо больш за 1000 чалавек. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода адвакат і сябра прэзідыума КР Максім Знак.

Ён сказаў, што яшчэ да пачатку следчых дзеянняў ён падаў заяву з патрабаваннем спыніць крымінальную справу аб «захопе ўлады» з боку Каардынацыйнай рады, бо «мы не бачым падстаў, прыкметаў злачынства ў дзеяннях сябраў рады і ў самім факце стварэньня рады».

Максім Знак, які ўжо пабываў на допыце ў СК, сказаў, што ня мае прэтэнзій да сьледчых, якія праводзяць праверку па крымінальнай справе, якую распачала Генеральная пракуратура.

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?