church.by
«Апошнія журботныя падзеі ў нашай Айчыне адбыліся ад таго, што сэрцы нашы схіліліся ў нядобры бок, ад таго, што святло Хрыстова не змагло заззяць у гэты цёмны час, калі выявіўся грэх беззаконня.
Веру, што калі мы натхнёна, са стараннасцю і аднадушна выканаем наш намер правесці гэтыя тры дні ў пасце, малітве і пакаянні, то хутка ўбачым водгук Неба і зразумеем, што нам, жыхарам Беларусі, трэба зрабіць, каб зло перамагчы дабром і не дапусціць у далейшым зла», — піша епіскап Веніямін, прызначаны ўчора кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы.





