«Белтэлекам» праводзіць карэкціроўку асабовых рахункаў сваіх кліентаў у сувязі з цяжкасцямі з доступам у інтэрнэт у перыяд з 9 па 11 жніўня. Карыстальнікам пачалі прыходзіць паведамленні.

«Паважаны абанент! У сувязі са складанасцямі з доступам у сетку Інтэрнэт 9-11 жніўня Вам праведзена карэкціроўка абаненцкай платы. Яшчэ раз прыносім свае шчырыя прабачэнні праз сітуацыю, якая ўзнікла. Ваш Белтэлекам», — гаворыцца ў тэксце паведамлення.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?