Мабільны аператар А1 папярэдзіў абанентаў пра пагаршэнне якасці мабільнага інтэрнэту ў Мінску па патрабаванні дзяржорганаў.

— У адпаведнасці з распараджэннем упаўнаважаных дзяржаўных органаў 26 жніўня з 20:40 на тэрыторыі горада Мінска будзе зніжана прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту, — падзяліліся ў кампаніі.

У выніку, як растлумачылі ў А1, у абанентаў моцна пагоршыцца работа мабільнага інтэрнэту, аж да часовай адсутнасці перадачы даных.

Характэрна, што пагаршэнне работы інтэрнэту адбылося падчас разгону мітынгу на плошчы Незалежнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?